Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт
Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Магілёўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Магілёва, у будынку па вуліцы Чалюскінцаў, 63а.
Read article